Мы ў адказе за нашу Зямлю

- 12:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Дня Зямлі, калі людзі ўсяго свету аб’ядноўваюцца, каб захаваць нашу дзівосную планету, трэцякласнікі Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна вялі размову пра беражлівыя адносіны да ўсяго жывога, пра важнасць захавання і беражлівага карыстання прыроднымі рэсурсамі, пра тое, што кожны з нас у адказе за нашу планету і можа прымножыць яе багацці.

У час правядзення экалагічнай гульні-віктарыны “Мы ў адказе за нашу Зямлю” хлопчыкі і дзяўчынкі, падзяліўшыся на дзве каманды “Гномікі” і “Лесавічкі”, актыўна складалі правілы паводзін у лесе, рашалі экалагічныя задачы, разгадвалі загадкі, рассялялі жывёл па экасістэмах. Затым на некалькі хвілін сталі мастакамі, дзе на сваіх малюнках адлюстравалі раку, поле, кветкі, дрэвы, яркае сонейка і блакітнае неба, пад якім усім добра і камфортна.

Рэфлексія “Дрэва поспеху” паказала, што дзеці зацікаўлены тым, што адбываецца на Зямлі, і яны сваімі добрымі ўчынкамі будуць наводзіць чысціню і парадак на планеце. А пасля ўрокаў адправіліся ў школьны парк, дзе прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты школьны двор”.

 

Алена БУДНІЦКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий