Справы нягневіцкіх дашкалят у Дзень Зямлі  

- 15:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Дзень Зямлі ў Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна прайшло шмат цікавых і карысных прыродаахоўных спраў.

У рознаўзроставай № 2 групе была праведзена пазнавальная гутарка “Зберагайкамі расцём”, дзе дзеці адгадвалі загадкі на экалагічную тэму, гулялі ў гульні. Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ пазнаёміліся з казкамі “Чаму ў зямлі сукенка зялёная” Л.Лапацінай і “Маша і мядзведзь”. З дзецьмі была абмеркавана гульнёвая сітуацыя “Раскажы Няўмейку, як паводзіць сябе ў лесе”.

Падчас працоўнай дзейнасці дзеці сумесна з выхавальнікамі пасадзілі куст парэчак. Папрацавалі малыя і ў кветніку, там яны пасадзілі расаду кветак. Хлопчыкі абгарадзілі маладыя сосны, што растуць на тэрыторыі дашкольнай установы, прыбралі пляцоўку ад смецця. Дзеці ўжо ведаюць, як правільна сартаваць смецце, абараняючы тым самым зямлю ад забруджвання.

У кожнай групе для бацькоў былі падрыхтаваны лістоўкі-рэкамендацыі “Зямля – наш агульны дом”. А яшчэ бацькамі былі дасланыя фотаздымкі, на якіх дэманструюцца праведзеныя ў гэты дзень добрыя справы па добраўпарадкаванні вуліцы і сваіх дваровых тэрыторый.

Мы спадзяёмся, што мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках Дня Зямлі, дапамаглі дзецям атрымаць першасныя навыкі прыродаахоўнай дзейнасці і садзейнічалі фарміраванню ў дашкольнікаў беражлівых адносін да прыроды.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий