Высадзілі алею з клёнаў і ліп у Скверы адзінства  

- 21:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У кожнага чалавека павінна быць сваё дрэва. І не толькі ў сваім садзе, агародзе або на прыдамавой тэрыторыі, але і ў тым месцы, дзе ты жывеш. Акцыя “Пасадзі дрэва”, да якой далучылася Казлоўшчынская сярэдняя школа Дзятлаўскага раёна, – выдатная магчымасць пакінуць свой след на зямлі.

Наш пасёлак Казлоўшчына ўвайшоў у абласную праграму развіцця аграгарадкоў і гарадскіх пасёлкаў, і мы працягваем ствараць для наступных пакаленняў зялёную будучыню нашага мікрараёна. Яшчэ ўвосень, у Дзень маці, пры садзейнічанні навучэнцаў і настаўнікаў нашай школы побач са Свята-Успенскім храмам быў закладзены сквер.

Па ініцыятыве валанцёрскага атрада “Твары дабро” у Год народнага адзінства скверу далі назву – “Сквер адзінства”. У рамках добраахвотнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2021”, вырашылі прыняць удзел у конкурсе “Самая актыўная школа” па пасадцы дрэў. Сумесна з Казлоўшчынскім сельскім выканаўчым камітэтам, РУП ЖКГ, Казлоўшчынскім лясніцтвам распрацавалі план сумесных мерапрыемстваў.

Працавалі з запалам на двух участках. У скверы высадзілі алею са 100 клёнаў і ліп. 40 такіх жа саджанцаў пасадзілі ў зялёнай зоне завулка Першамайскі.

Але мала пасадзіць дрэва, яго трэба яшчэ і вырасціць. Таму ўдзельнікі акцыі запэўнілі, што будуць даглядаць за сваімі зялёнымі гадаванцамі, каб гэтыя месцы з часам ператварыліся ў прыгожыя зоны, якія даюць людзям радасць і здароўе. Дрэўцы, пасаджаныя падчас суботніка, будуць радаваць многія пакаленні іншых дзяцей, якія будуць прыходзіць сюды.

Дзень падарыў станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці і задавальненне ад зносін з прыродай усім, хто не застаўся ў баку ад гэтай карыснай акцыі.

У пасёлку з’явіліся выдатныя насаджэнні, якія ўпрыгожылі населены пункт. Агульнымі намаганнямі ўнесены ўклад у захаванне навакольнага асяроддзя роднага краю, пасёлка.

 

Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий