Тыдзень пачатковых класаў і дашкольнай адукацыі ў Гарадзечненскай школе

- 19:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Штогод у Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходзіць тыдзень пачатковых класаў. Для вучняў і настаўнікаў гэта вельмі адказная і значная падзея. Вучні чакаюць яго з нецярпеннем, а настаўнікі, у сваю чаргу, стараюцца зрабіць так, каб мерапрыемствы былі цікавымі і запамінальнымі. Так атрымалася і сёлета.

Кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі – конкурсы, квест-гульня, майстар-клас, выставы – і меў сваю назву: дзень творчасці, дзень мовы і літаратуры, дзень матэматыкі, дзень навакольнага свету, дзень вынікаў і перамог.

Самым цікавым і запамінальным для навучэнцаў стаў дзень навакольнага свету. А праходзіў ён 22 красавіка. У гэты дзень мы святкуем Дзень Зямлі. З самай раніцы госці з будучыні звярнуліся да хлопчыкаў і дзяўчынак з просьбай пра дапамогу, даслаўшы ў школу пісьмо, у якім папрасілі навучыцца жыць у згодзе з прыродай, не парушаць яе законаў і парадку, разумна выкарыстоўваць яе багацці. Пачаткоўцы паабяцалі дапамагчы і прынялі ўдзел у квесце “Экалагічнае асарці”, падчас якога гаварылі пра прыроду, пра тое, што трэба берагчы нашу Зямлю, берагчы кожнае дрэва, кожны кусцік, не рваць кветкі, не ламаць дрэвы, не руйнаваць гнёзды.

Закончыўся тыдзень “Мінутай славы”. Свята музыкі і творчасці вывела на cцэну юныя таленты. Песні, вершы, танцы, шчырыя эмоцыі! А напрыканцы – узнагароджванне пераможцаў дыпломамі і граматамі.

 

Жанна ГАСПАДЗІНЧЫК,
кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў,
выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і ГПД
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий