- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экскурсія на БелАЭС  

 

Напярэдадні 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС для навучэнцаў Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы Астравецкага раёна была арганізавана экскурсія “Атамная энергія – вораг або сябар” у дэманстрацыйны корпус вучэбна-трэніровачнага цэнтра Беларускай АЭС. Экскурсію са школьнікамі правёў Эдуард Іванавіч Свірыд, начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Беларускай АЭС.

Ён расказаў школьнікам пра асноўныя аб’екты АЭС, пра рэактарную ўстаноўку, паказаў іх на шматлікіх макетах і мадэлях. Навучэнцы ўбачылі паліўную таблетку, якая замяняе сто вагонаў вугалю, і даведаліся, што Беларуская АЭС абсталявана самымі сучаснымі сродкамі і сістэмамі бяспекі. Школьнікі маглі на свае вочы ацаніць маштаб гэтага энергетычнага аб’екта.

На развітанне ў якасці памятнага сувеніра навучэнцы атрымалі інфармацыйны буклет “Энергія стварэння”, каб яны маглі не толькі памятаць пра наведванне, але паказаць і расказаць сваім бацькам і сябрам пра ўнікальны аб’ект нашай краіны.

 

Галіна ЛАГУЦІК,
настаўнік пачатковых класаў
Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы
Астравецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий