Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення “Зорачка” ясляў-сада № 34 Ліды далучыліся да святкавання Міжнароднага дня Зямлі.
Напярэдадні свята выхаванцы разам з педагогамі добраўпарадкоўвалі тэрыторыю ўстановы, наводзілі чысціню на ўчастку і ў кветніку, а таксама прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Збяры макулатуру – выратуй дрэва!”, сумесна з бацькамі вырабілі і развесілі на дрэвах шпакоўні.
Пазнавальна прайшоў тэматычны дзень “Зямля – наш агульны дом”. Прагляд прэзентацыі “Усё ў нашых руках”, гутарка па ілюстрацыях, загадкі, прыказкі, дыдактычныя гульні “Калі Зямля радуецца?”, “Чаму Зямля сумуе?”, “Экалагічныя знакі”, “Сартуем смецце” і іншыя далі магчымасць маленькім жыхарам планеты спазнаць прыгажосць нашай Зямлі, жывёльны і раслінны свет, а таксама пашырыць уяўленні пра тое, па якіх прычынах забруджваецца прырода.
У ходзе мерапрыемстваў усе разам зрабілі важную выснову: мы ў адказе за нашу планету, і кожны з нас можа і павінен захоўваць і прымнажаць яе багацце.
Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 34 Ліды