Цюльпаны для матулі

- 20:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На занятках у яслях-садзе вёскі Беняконі Воранаўскага раёна выхавальнік прапануе дзецям не толькі звычайнае маляванне пэндзлем, але і знаёміць іх з рознымі нетрадыцыйнымі спосабамі малюнка.

Маляванне падобна на вясёлую гульню, што ідэальна для малодшага дашкольнага ўзросту. Узбагачаецца эмацыйная сфера дашкольніка: ён здзіўляецца незвычайнаму матэрыялу, спосабу працы з ім, атрыманым на паперы вобразам. Дзіця адчувае шчырую радасць ад творчасці, адчувае сябе самастойным, значным.

На адным з заняткаў была выкарыстана тэхніка малявання штампам. Гэта тэхніка заўсёды выклікае сапраўднае захапленне ў маленькіх дзетак, якія з вялікім задавальненнем апускаюць у розныя адценні фарбаў свае штампы і наносяць адбіткі на паперу. Для стварэння штампаў зусім неабавязкова выкарыстоўваць цяжкадаступныя і часцяком дарагія матэрыялы.

Штамп у выглядзе цюльпана быў выраблены з бульбы, разрэзанай папалам. Фарбу трох колераў мы налілі ў невялікі паддон. Далей малыя апусцілі туды пячатку і нанеслі адбітак на паперу, а сцябло і ліст дамалявалі пэндзлем.

Такая нетрадыцыйная тэхніка вельмі добра развівае дробную маторыку, таму што пры працы са штампамі патрабуецца пэўнае напружанне рукі. Пры гэтым дзіця працуе лёгка і нязмушана. Гэта вельмі важна для выхаванцаў малодшай групы, якім часта не хапае ўседлівасці і цярпення. Тэхніка штампоўкі фармуе выяўленчыя навыкі і ўменні, назіральнасць, эстэтычнае ўспрыманне.

Дзецям вельмі спадабаўся сам працэс творчасці, яны атрымалі ад яго вялікае задавальненне. А ўвечары выхаванцы парадавалі сваіх матуль прыгожымі малюнкамі.

 

Юлія УЛАНОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в. Беняконі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий