Чарнобыль – наш боль і памяць

- 14:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

26 красавіка чалавецтва ўспамінала дзень трагедыі ў Чарнобылі, якая адбылася 35 гадоў таму. Гэтай памятнай даце былі прысвечаны мерапрыемствы, якія прайшлі ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні.

З 20 красавіка праходзіла дэкада класных і інфармацыйных гадзін “Урокі Чарнобыля”, “Чарнобыль. 35 гадоў: вынікі і праблемы”, “Дваццаць секунд, якія ўзрушылі свет”.

22 красавіка пачала сваю працу тэматычная выстава друкаваных выданняў у школьнай бібліятэцы “Чарнобыльская аварыя: 35 гадоў гісторыі”.

У клубе “Эколаг” прайшла канферэнцыя “Чорны боль – Чарнобыль”. Школьнікі абмяркоўвалі тое, што здарылася, называлі імёны герояў-ліквідатараў, вызначалі наступствы радыёактыўнага забруджвання, ушанавалі памяць загінулых. Літаратурна-музычную кампазіцыю “Чарнобыль – наш боль і памяць” паказалі члены клуба “Роднае слова”.

Гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС прысвяцілі сваю працу па акультурванні тэрыторыі школы працоўныя брыгады з розных класаў.

26 красавіка ў школе прайшоў адзіны дзень інфармавання “Чарнобыль. Ад пераадолення наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў”, а таксама адбыўся выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра”.

На працягу дэкады школьнікам дэманстраваліся дакументальныя і мастацкія фільмы “Звон Чарнобыля”, “Бітва за Чарнобыль”, “Чарнобыль – хроніка цяжкіх тыдняў”, “Аўрора”, “Матылі”.

У рамках дэкады памяці прайшлі конкурсы дзіцячай творчасці: малюнкаў для 1–4-х класаў “Зялёны свет” і плакатаў для 5–10-х класаў “Не праходзіць боль Чарнобыля”.

Рэха чарнобыльскай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Менавіта таму гісторыя гэтай бяды і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб людзі пра гэта ведалі і памяталі.

 

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий