Вялікдзень у дзіцячым садзе

- 10:16ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 140 Гомеля праходзіў святочны тыдзень, прысвечаны Вялікадню.

Падчас правядзення разнастайных мерапрыемстваў у дзіцячым садзе на працягу ўсяго святочнага тыдня дашкольнікі далучаліся да вытокаў беларускай хрысціянскай культуры. З выхаванцамi былі праведзены гутаркі “Вербная нядзеля”, “Як людзі рыхтаваліся да свята Вялікадня”, “Навошта мы фарбуем яйкі на Вялікдзень”, “Уваскрашэнне Хрыста”. А ў цесным супрацоўніцтве выхаванцаў, бацькоў і педагогаў у садку нарадзілася святочная выстава “Вялікодны фестываль”.

Напрыканцы святочнага тыдня выхавальнікі Аксана Марозава і Ганна Літвінка разам з музычным кіраўніком Людмілай Осіпавай падрыхтавалі для выхаванцаў старшай групы № 2 спецыяльны занятак, прысвечаны Вялікадню. Важнае месца ў змесце занятка было адведзена традыцыям святкавання Вялікадня. Занятак быў напоўнены народнымі беларускімі песнямі, музыкай, танцамі. Не абышлося і без рухомых гульняў-карагодаў “Грушка”, “Пярсцёнак”, “Запляціся, пляцень”, “Вожык i мышы” і інш. З драўлянымі муляжамi велікодных яек дзецi гулялі ў народныя гульні “Пранясі яйка ў лыжцы”, “Катанне яек з горкі”, “Раскруці яйка” і інш.

Занятак прынёс не толькі радасць нашым выхаванцам, але і даў магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім прачуць усё хараство народных святаў. Падчас такога мерапрыемства педагогі здолелі спалучыць розныя формы і метады арганізацыі занятка. Вынікам стала азнаямленне з хрысціянскімі духоўнымі каштоўнасцямі, далейшае фарміраванне станоўчых адносiн да жыцця, засваенне важнейшых маральных ідэалаў.

 

Аксана МАРОЗАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 140 Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий