- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

 

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны ў Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна з 20 па 29 красавіка праводзілася дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

У рамках дэкады вучні 1–9-х класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Зробім чыстым школьны двор”. Навучэнцамі 6-га класа былі падрыхтаваны інфармацыйныя буклеты “Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе”, дзе паказаны негатыўныя эканамічныя, медыцынскія і сацыяльна-псіхалагічныя наступствы чарнобыльскай аварыі. Класнымі кіраўнікамі школы на працягу дэкады праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя захаванню памяці пра чарнобыльскую трагедыю.

26 красавіка для вучняў 5–9-х класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра”. У ходзе мерапрыемства навучэнцы больш даведаліся пра прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, мужнасць яе ліквідатараў, пра наступствы аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Хвілінай маўчання памянулі ўдзельнікі інфармацыйнай гадзіны ахвяр чарнобыльскай бяды. Напрыканцы мерапрыемства школьнай аўдыторыі для прагляду быў прапанаваны дакументальны фільм пра аварыю на ЧАЭС.

28 красавіка сярод вучняў 5–7-х класаў прайшоў конкурс дзіцячых малюнкаў “Пад блакітным небам”. У сваіх работах навучэнцы адлюстравалі прыгажосць роднай зямлі, боль Чарнобыля.

У рамках правядзення дэкады была арганізавана сустрэча з галоўным спецыялістам Свіслацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Паўлам Маерам, які пазнаёміў школьнікаў з галоўнымі задачамі райінспекцыі, з відамі раслін, якія ўваходзяць у склад флоры Свіслацкага раёна і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, напомніў пра важнасць рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

 

Святлана МАЕР,
настаўнік біялогіі
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий