Вялікодныя гульні дашкольнікаў

- 10:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 34 Ліды прайшлі Вялікодныя мерапрыемствы.

Падрыхтоўку да Вялікадня пачалі з творчага конкурсу “Прыйдзі да нас, Вялікдзень!”. Дзеці сумесна з бацькамі з натхненнем выраблялі велікодныя кампазіцыі з разнастайных матэрыялаў, распісвалі фарбамі яйкі, малявалі велікодны нацюрморт.

             

Падчас правядзення свята “На Вялікдзень звон гудзе” педагогі знаемілі выхаванцаў старшай групы з традыцыямі і сімваламі свята. Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні, ігралі на музычных інструментах. Святкаванне Вялікадня не абышлося без рухомых гульняў. Спаборнічаючы ў хуткасці і спрыце, дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні “Перанясі яйка ў лыжцы”, “Біткі”, каталі яйкі, раскручвалі іх. Упрыгожваннем свята стала гульня-інсцэніроўка ў выкананні дзяцей другой малодшай групы ў яркіх, арыгінальных касцюмах куранят і пеўнікаў. Гледачы былі захопленыя выступам маленькіх артыстаў і ад усёй душы ім пляскалі ў далоні. Пеўнік і Гаспадыня павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі любові, міласэрнасці і дабрыні да бліжняга.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць стварэнню добрай атмасферы супрацоўніцтва сем’яў выхаванцаў і педагогаў, павышаюць цікавасць дзяцей да традыцый народнай культуры, садзейнічаюць эфектыўнаму сацыяльна-асобаснаму развіццю дашкольнікаў.

Па традыцыі свята скончылася пачастункам – велікодным кулічом.

 

Вольга МАЕЎСКАЯ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий