- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра Чубатку і зярнятка

 

У санаторным яслях-садзе № 9 Смаргоні педагогі актыўна выкарыстоўваюць тэатральна-мастацкую дзейнасць.

З дзецьмі 4–5 гадоў арганізуюцца лялечныя спектаклі, тэатралізаваныя гульні-драматызацыі, падчас якіх малым не патрабуецца завучванне вялікіх па аб’ёме тэкстаў. Амаль заўсёды выкарыстоўваецца шырма, за якой дзіцяці камфортна выконваць сваю ролю. Узбагачаючы тэатральна-мастацкі вопыт дзяцей, мы арганізоўваем гульні-імправізацыі на аснове знаёмых дзецям вершаў і пацешак, прыцягваем бацькоў да вырабу дэкарацый і касцюмаў. Ролю рэжысёра пры арганізацыі спектакляў з дзецьмі 4–5 гадоў бярэ на сябе выхавальнік,

Выхаванцы 5–6 гадоў упэўнена выконваюць сваю ролю ў спектаклі, пры гэтым тэкставы матэрыял павялічваецца ў аб’ёме. Усе тэатралізаваныя пастаноўкі, па магчымасці, выконваюцца дзецьмі. Яны выступаюць у ролі рэжысёра, пастаноўшчыка, дэкаратара, афарміцеля. Вялікая ўвага надаецца фантазіраванню, складанню новых казак, самастойнай тэатральна-мастацкай дзейнасці, актыўнай гульні ў тэатральным кутку ў групе.

Так, 29 красавіка адбыўся адкрыты паказ спектакля “Пра Чубатку і зярнятка” паводле беларускай народнай казкі “Як курачка пеўніка ратавала”.

Падчас спектакля дзеці прадэманстравалі свае артыстычныя навыкі і замацавалі разуменне важнасці адчування адказнасці за свае жыццё і жыццё навакольных.

Фота- і відэасправаздачы стануць нагадай для далейшых гутарак, разважанняў, мастацкай дзейнасці, яшчэ адным сродкам, які садзейнічае рознабаковаму асобаснаму развіццю сучаснага дзіцяці дашкольнага ўзросту.

 

Анастасія МАРШАЛАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий