Сіняя стужка красавіка

- 15:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У перыяд з 5 па 30 красавіка ў краіне праходзіла прафілактычная акцыя “Сіняя стужка красавіка. Дзяцінства без жорсткасці і слёз”. Нашэнне такой стужкі – свайго роду асабістае абавязацельства не здзяйсняць актаў гвалту супраць дзяцей, не маўчаць, не шукаць апраўданняў для тых, хто праяўляе жорсткасць.

Каб дзеці не сталі ахвярай гвалтоўных злачынстваў, каб абараніць іх ад жорсткага абыходжання, неабходна навучыць дзяцей правілам бяспекі, навучыць абараняцца. У школе-інтэрнаце ў рамках акцыі былі распаўсюджаны буклеты і памяткі “Дзяцінства без жорсткасці і гвалту”, праведзены гутаркі, кансультацыі, навучальныя мерапрыемствы па фарміраванні ў вучняў уменняў прымаць правільнае рашэнне ў канфліктных сітуацыях, звяртацца па дапамогу ў выпадках жорсткіх адносін у сям’і.

У рабоце творчай майстэрні “Па дзяцінству з усмешкай” прынялі актыўны ўдзел і дзеці, і педагогі. Для вучняў пачатковай школы быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту!”. Асаблівую цікавасць выклікаў флэшмоб “Я – шчаслівы”. Дзеці напаміналі дарослым пра тое, што дзяцінства павінна быць у кожнага дзіцяці, і кожнае дзіця заслугоўвае любові і беражлівага стаўлення да сябе. Цяплом, шчасцем, заклікам да сяброўства была напоўнена песня жэстамі “Дарога да сонца” ў выкананні навучэнца 5-га класа Руслана Сладкова.

Тэматычныя работы, што адлюстроўваюць ідэю захавання шчаслівага дзяцінства, вольнага ад жорсткасці і гвалту, апублікаваны ў сетках Instagram, УКантакце, размешчаны на сайце школы-інтэрната, у школьным альманаху “УСЁ ПРА НАС”.

Прафілактычная акцыя “Сіняя стужка красавіка. Дзяцінства без жорсткасці і слёз” стала папярэджаннем таго, што жорсткае абыходжанне з дзіцяці недапушчальнае, што жыццё дзіцяці з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю.

 

Лілія ЖЫЛКО,
педагог сацыяльны
Гродзенскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната
для дзяцей з парушэннем слыху

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий