- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Бяспека корнадзьскіх дашкольнікаў

 

У Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна ў апошнія дні красавіка ў групе інтэграванага навучання і выхавання прайшоў тыдзень “Мая бяспека”.

На працягу тыдня выхаванцы замацоўвалі ўяўленні пра асноўныя правілы бяспечных паводзін у небяспечных сітуацыях рознага бытавога характару, правілы паводзін пешахода на вуліцы і пасажыра ў грамадскім транспарце.

Змястоўным і цікавым быў занятак “Юныя ратавальнікі”. У ходзе занятка выхаванцы спяшаліся на дапамогу тым, хто трапіў у бяду, падарожнічалі па станцыях, дзе выконвалі розныя заданні: давалі ацэнку ўчынкам дзяцей, у працэсе даследчай дзейнасці знаёміліся з уласцівасцямі агню, вызначалі прадметы, якімі можна патушыць полымя.

На занятку “Мы – юныя пешаходы” дзеці разам са Святлафорам шукалі шлях у горад дарожных знакаў. А самым яркім момантам занятку стала стварэнне сваімі рукамі дарожных знакаў, якія дашкольнікі падаравалі жыхарам горада.

Тыдзень запомніцца малым разнастайнымі гульнямі, віктарынамі, чытаннем апавяданняў і вершаў.

 

Л.М.АНІСЕНЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага района

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий