Беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе

- 15:14БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 4 Ганцавіч прайшоў чарговы беларускамоўны дзень, у рамках якога выхавальнік А.А.Наумік правяла заняткі з выхаванцамі сярэдняй групы па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Ад зярнятка да каравая”.

Заняткі пачаліся з сюрпрызнага моманту і вырашэння праблемнага пытання “Адкуль бярэцца хлеб?” Выхавальнік прапанавала дзецям даведацца, як з’яўляецца хлеб, з дапамогай відэапрэзентацыі. Дашкольнікі ўбачылі, як вырошчвалі хлеб у даўніну і як гэта робяць сёння, пераканаліся, што шлях хлеба ад поля да стала доўгі і што хлеб – вынік працы многіх людзей. Выхаванцы азнаёміліся з прафесіяй хлебароба, даведаліся пра значэнне хлеба ў жыцці чалавека, усвядомілі, што трэба паважаць працу дарослых і адносіцца да хлеба беражліва.

Малышы з задавальненнем паглядзелі казку “Лёгкі хлеб”, успомнілі тэматычныя прыказкі і прымаўкі, згулялі ў народныя гульні. Дзецям было вельмі цікава і пазнавальна.

 

Л.М.КАНАНОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий