Педагогі Белавушскага ясляў-сада Столінскага раёна змалку выхоўваюць у сваіх выхаванцаў цікавасць і павагу да гісторыі, у тым ліку да падзей Вялікай Айчыннай вайны. З гэтай мэтай ва ўстанове рэгулярна праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы.
З нагоды чарговай гадавіны Вялікай Перамогі выхавальнікі арганізавалі шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх расказалі дзецям пра подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, паглядзелі фільм “Дзякуй дзеду за Перамогу”, згулялі ў камандныя спаборніцтвы “Дарога жыцця”, канструявалі з паперы самалёты, стваралі аплікацыю “Вечны агонь”, малявалі яблыневыя галінкі на стужачках беларускага сцяга. Мерапрыемствы нікога не пакінулі раўнадушным.
Вольга ТУРАВЕЦ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Белавушскага ясляў-сада
Столінскага раёна