Экскурсія ў аграгарадок Залессе  

- 19:22ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы старшай “А” групы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Чачэрска разам са сваімі педагогамі пабывалі ў аграгарадку Залессе Чачэрскага раёна. Менавіта там яны адчулі самабытнасць культуры нашага народа і ўбачылі, як беларусы жылі ў даўніну.

Дзеці і педагогі сталі ўдзельнікамі забаўляльнага праекта “Царства Бабы-Ягі”. Казачныя героі запрасілі дзяцей у этнаграфічны пакой. Там пазнаёмілі з гісторыяй, культурай і бытам беларускага народа. Дзеці ўбачылі, якімі прадметамі карысталіся ў сельскай хаце. Каб пагладзіць бялізну, дзецям прапанавалі пракаціць рубель, абгарнуўшы на качалку льняны ручнік.

У спартыўных эстафетах выхаванцы дашкольнага цэнтра навучыліся падхапляць вілкамі чыгунок і ставіць яго на трыножак. Затым былі музычна-танцавальныя гульні-эстафеты на велікодную тэматыку “Перадай яйка”, “Катанне яйкаў” – калі яйка кранала рассыпаныя цукеркі, то ўдзельнік забіраў іх сабе.

Наступным этапам выхаванцы наведалі музей яйка і бібліятэку, у якой была прадстаўлена выстава праваслаўнай літаратуры і выстава, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Таксама дзеці паспыталі бульбачкі з чыгунка. У завяршэнне экскурсіі кожны атрымаў у падарунак зваранае яйка, якое сам размалёўваў па старадаўнім рэцэпце.

У памяць пра ўдзел у забаўляльным праекце дзеці пакінулі невялікія малюнкі на велізарным велікодным яйку, а дарослыя – свае пажаданні.

Такія мерапрыемствы пашыраюць далягляд нашых выхаванцаў, іх уяўленні пра праваслаўныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, выхоўваюць гонар за свой народ, падахвочваюць да спазнання гісторыі сваіх продкаў, здымаюць эмацыянальнае напружанне ў стасунках, павялічваюць самаацэнку выхаванцаў, стымулююць зносіны, замацоўваюць уменні і навыкі культуры паводзін у грамадскіх месцах.

 

Таццяна ШКАЛЯНКОВА,
намеснік загадчыка
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Чачэрска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий