Вялікай Перамозе прысвячаецца

- 13:10БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У Раздзялавіцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна адбылася калектыўная творчая справа “Вялікай Перамозе прысвячаецца”.

Сёлета падрыхтоўка да чарговай гадавіны Перамогі пачалася з патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае”. Падчас пошукавай работы школьны музейны пакой папоўніўся новымі звесткамі пра ваенныя біяграфіі ветэранаў і загінуўшых землякоў. На аснове сабраных матэрыялаў праводзяцца ўрокі мужнасці.

Актывісты грамадскіх аб’яднанняў і аб’яднанняў па інтарэсах прынялі актыўны ўдзел у раённым чэленджы “Пакуль мы памятаем, у нас ёсць будучыня” і конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка”. Падчас акцый “Помнік” і “Кветкі ля абеліска” былі добраўпарадкаваны месцы воінскіх пахаванняў.

Школьнікі наведалі гістарычна-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, дзе акунуліся ў атмасферу ваенных падзей, пабывалі на абарончых агнявых кропках і адчулі сябе ў ролі чырвонаармейцаў, азнаёміліся з баявой тэхнікай ваенных і пасляваенных гадоў.

Галоўнай падзеяй, якую чакала ўся школа, стаў арт-фестываль “Дарогамі вайны”. На ім гучалі вершы, песні і ўрыўкі з ваеннай прозы, ладзіліся тэатральныя пастаноўкі.

Вучні аддалі дань павагі ветэранам і загінуўшым воінам, ушанавалі памяць ахвяр сярод мірнага насельніцтва і ў чарговы раз сказалі ім дзякуй за мірнае жыццё і шчаслівае дзяцінства на нашай зямлі.

 

Нона ВАЛУЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Раздзялавіцкай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий