З гісторыі беларускіх сімвалаў  

- 17:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках тыдня дзяржаўных сімвалаў у 5-м класе Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна адбылася класная гадзіна “З гісторыі беларускіх сімвалаў” з удзелам бібліятэкара сельскай бібліятэкі Л.Я.Берцавіч і мастацкага кіраўніка філіяла “Нацкі культурна-краязнаўчы цэнтр” Д.З.Крэнь.

Пачалася сустрэча з выканання Гімна Рэспублікі Беларусь. Вучні ўспомнілі, калі адзначаецца дзень беларускай сімволікі, расказалі, як яны разумеюць паняцце “сімволіка”, якія сімвалы мае кожная дзяржава, дзе адлюстроўваецца дзяржаўны герб і якая дысцыпліна займаецца вывучэннем гербаў.

Бібліятэкар падрабязна расказала пяцікласнікам пра беларускі герб, дадаўшы, што кожная дэталь мае важнае значэнне і дае наглядныя і ў той жа час важныя звесткі пра нашу краіну, пра наш народ. Затым Д.З.Крэнь паведаміла пяцікласнікам пра дзяржаўны сцяг, што ён увасабляе і адлюстроўвае, дзе і калі вывешваецца, што сімвалізуе кожны колер.

Пра дзяржаўны гімн расказаў Данііл Шкуратаў, адзначыўшы, што выкананне гімна суправаджаецца праяўленнем вышэйшых форм павагі да яго – уставаннем або салютаваннем зброяй вайскоўцамі. Словы гімна ўслаўляюць краіну, заклікаюць да добразычлівых адносін з іншымі народамі.

Потым у запісе прагучаў гімн нашай установы, словы якога адлюстроўваюць адметнасць школы, краязнаўчы кірунак, сувязь настаўніцка-вучнёўскага братэрства.

Замацаванне матэрыялу адбылося шляхам тэст-гульні. У якасці рэфлексіі пад песню “Белая Русь” на лістах паперы дзеці абвялі свае далоні і напісалі пажаданні сваёй краіне. А жадалі яны дружбы паміж людзьмі, міру, спакою, яркага сонца, блакітнага неба…

 

Ірына УРУБЛЕЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа,
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий