Глядзі і памятай: Шчорсаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа

- 17:00ШАГ

 

13 мая 2021 года навучэнцы 8–11-х класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “Глядзі і памятай” (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны).

Вядучыя ток-шоу пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Перад памяццю час бяссільны”, “Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны”.

Навучэнцы адказалі на пытанні: чаму вайна 1941–1945 гадоў названая Вялікай Айчыннай? Якую будзе адзначаць гадавіну Беларусь 22 чэрвеня? Чаму гэта дзень усенароднай памяці? Навучэнцы паразважалі над урыўкам з рамана Барыса Васільева “У спісах не значыўся”, успомнілі і абмеркавалі мастацкія фільмы, якія паспелі паглядзець падчас рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай”.

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняла Анастасія Аляксандраўна Самсонава – праўнучка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Паўлавіча Лаўрыновіча. Яна распавяла навучэнцам пра свайго прадзеда, які быў узнагароджаны медалямі “За абарону Масквы”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, узгадала пра драматычныя падзеі пачатковага перыяду вайны, якія разыграліся на беларускай зямлі. Госць адзначыла, што неабходна беражліва захоўваць нашу гісторыю, перадаваць яе ад пакалення да пакалення, каб не дапусціць паўтарэння падобнага.

У завяршэнне мерапрыемства навучэнцы вырашылі працягнуць удзел у кінамарафоне “Глядзі і памятай”, а па выніках прагляду фільмаў арганізаваць ва ўстанове выставу кінаплакатаў.

 

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий