У міні-футбол гуляюць хлапчукі

- 17:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Воранаўскім раёне юнакі сустрэліся на раённых спаборніцтвах па міні-футболе. У Воранава прыехалі дзесяць каманд сярэдніх школ, якія змагаліся за званне лепшых на дзвюх міні-футбольных пляцоўках з сучасным пакрыццём.

Радунская комплексная міні-футбольная пляцоўка прыняла пяць каманд базавых сярэдніх школ. Добры настрой падарыла ў гэты дзень і вясновае сонца. Хлопцы ўдосталь паганялі мяч, прадэманстравалі свае навыкі і ўменні.

Каманды, лепшыя ігракі і варатары адзначаны дыпломамі аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама.

Вялікім і прыемным сюрпрызам для каманд базавых школ стала ўзнагароджанне прызераў гульняў атрыбутыкай Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. З 2019/2020 навучальнага года на базе Радунскай сярэдняй школы рэалізаваны рэспубліканскі праект “Мой школьны футбольны клуб”, арганізаваны Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У рамках праекта ўстанова адукацыі атрымлівае атрыбутыку АБФФ для правядзення спаборніцтваў рознага ўзроўню.

Сённяшнія спаборніцтвы не сталі выключэннем – каманды-прызёры атрымалі медалі, дыпломы і кубкі. Каманда-пераможца ў падарунак атрымала яшчэ і футбольныя мячы, лепшы ігрок – статуэтку.

Дзякуй настаўнікам і ўдзельнікам спаборніцтваў за цікавую гульню!

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
 метадыст
Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий