Да раённага этапу абласной алімпіяды для навучэнцаў другой ступені навучання прымеркавалі сваё прафесійнае свята настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Воранаўскага раёна. Праходзіла алімпіяда на базе Воранаўскай сярэдняй школы.
25 школьнікаў 5–6-х і 7–8-х класаў паказалі тэарэтычную і практычную падрыхтоўку па прадмеце.
Упершыню на раённым этапе алімпіяды пабывалі навучэнцы 5–6-х класаў, якім было ўсё ў навінку. Пасля 45 хвілін тэарэтычнага тура навучэнцы адправіліся на размінку ў спартыўную залу перад праходжаннем другога тура алімпіяды – практычнага. Гэты тур для навучэнцаў праведзены па раздзельных заданнях для 5–6-х і 7–8-х класаў. Удзельнікі алімпіяды выконвалі комплекс з сямі практыкаванняў, якія ўключалі ў сябе нарматывы і элементы спартыўных гульняў.
Пры падвядзенні вынікаў кожны быў ацэнены ў балах, рэзультат падлічваўся па суме набраных балаў за тэарэтычны і практычны тур.
Раённы этап алімпіяды дазволіў выявіць перспектыўных вучняў, паказаў, над чым трэба папрацаваць, а чаму трэба яшчэ навучыцца.
Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета