Экскурсія ў музей “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”

- 9:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы 4–5-х класаў Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна наведалі незвычайны музей “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”, які знаходзіцца на тэрыторыі Радунскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна пад адкрытым небам і займае плошчу ў адзін гектар.

Экскурсію для навучэнцаў правёў заснавальнік і дырэктар музея Іван Іванавіч Фясенка. Ён паведаміў, што тэрыторыя музея паўтарае контуры Воранаўскага раёна. У музеі налічваецца 33 валуны, якія прывезены з розных куткоў раёна. Кожны камень займае сваё месца на незвычайнай карце ў тых месцах, адкуль яго прывязлі. У музеі экспануюцца як камяні правільных геаметрычных формаў, так і незвычайнага выгляду. Ёсць валуны з адбіткамі слядоў жывёл або чалавека, а таксама знакаў і паглыбленняў, якія захаваліся з даўніх часоў.

Найбольш уразіў дзяцей камень Мядзведзь. Паданне гаворыць, што калі прыціснуцца да яго моцна-моцна і ціхенька папрасіць здароўя, то ў целе паселіцца магутная сіла, адступяць хваробы і недамаганні. Усе навучэнцы рашылі выкарыстаць гэтую магчымасць і, абняўшы валун, папрасілі сабе і сваім родным моцнага здароўя. А Руслан Паўловіч вырашыў набрацца сілы і энэргіі ад Гарачага камня: калі да яго датуліцца, то ён сапраўды сагравае. Ніхто з дзяцей не рашыўся падысці да Чортавага валуна, якому прыпісваюць містычныя ўласцівасці чорнай злой сілы.

Узмацняюць энергетыку экспазіцый музея драўляныя статуі багоў Перуна, Роду, Лесавіка.

Экскурсія пакінула незабыўныя ўражанні. Нашыя навучэнцы пераканаліся ў тым, што каб сустрэцца з дзівосным, не абавязкова ісці на край свету, у невядомыя мясціны. Адкрыццё можна зрабіць і ў сваёй мясцовасці.

 

Алена МІКША,
дырэктар Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий