- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Новыя магчымасці назірання за прыроднымі з’явамі

 

У дзіцячым садзе № 18 Светлагорска сёлета адкрылі сваю метэаралагічную станцыю.

На ёй з’явіліся розныя вымяральныя прыборы: ветравы рукаў, флюгер, ападкамер, барометр, сонечны гадзіннік, тэрмометр. Каля самой метэастанцыі пабудавалі альтанку, дзе дзеці разам з выхавальнікам могуць пагуляць у розныя дыдактычныя гульні, правесці неабходныя эксперыменты, зрабіць замалёўкі пра свае назіранні.

У нашым садку і раней дзеці пад кіраўніцтвам выхавальнікаў назіралі за прыроднымі з’явамі, аднак з адкрыццём станцыі з’явіліся новыя магчымасці. Кожная группа ў свой час прыходзіць на метэапляцоўку, назірае за надвор’ем, знаёміцца з усімі вымяральнымі прыборамі. Дзеці могуць у дынаміцы бачыць усе прыродныя з’явы, у іх развіваецца цікавасць да прыродных працэсаў.

Дзякуючы адкрыццю метэастанцыі, у выхаванцаў развіваецца ўменне выдзяляць прычынна-следчыя сувязі паміж з’явамі ў прыродзе і дзейнасцю людзей, жывёл, знешнім станам раслін.

У бліжэйшых планах калектыва дзіцячага сада № 18 Светлагорска – распрацаваць заняткі па рабоце на метэастанцыі і падзяліцца вопытам з калегамі другіх адукацыйных устаноў горада.

 

Наталья ШАВЯЛЕНКА,
загадчык ясляў-сада № 18 Светлагорска

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий