Эмоцыі “Зарнічкі”

- 15:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Гродзенскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў абласны этап ваенна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. Дзеці акцябрацкага атрада “Граніца на замку” Клайшанскай базавай школы прадставілі Воранаўшчыну, паколькі сталі пераможцамі раённага этапу гульні.

“Зарнічка” – гэта ваенна-спартыўнае свята, якое дае дзецям шмат эмоцый. Гэта выдатная магчымасць весела правесці час, праявіць свае здольнасці і атрымаць карысныя навыкі. Удзельнікам гульні трэба было паказаць сваю сілу і спрыт у канкрэтных заданнях. “Зарнічка” складалася з двух этапаў. Першы этап – агляд-конкурс страявой падрыхтоўкі – быў праведзены ў вестыбюлі палаца творчасці, а другі – паласа перашкод – быў праведзены на свежым паветры і пабудаваны ў форме ваенна-спартыўнай эстафеты. А этапы гульні былі самыя разнастайныя: “Кіданне мяча”, “Мышалоўка”, “Міннае поле”, “Павуціна”.

На кожным этапе знаходзіліся валанцёры, якія паведамлялі дзецям заданне, адзначалі правільнасць яго выканання. У адных заданнях улічваліся спрыт або трапнасць выканання, а ў іншых – хуткасць. Дзеці з цікавасцю выконвалі ўсе заданні.

Па заканчэнні гульні камандуючы абвясціў вынікі. І няхай мы не ўвайшлі ў тройку пераможцаў, але на ўсіх этапах гульні праявілі кемлівасць, спрыт і рашучасць і вярталіся з добрым настроем і морам станоўчых эмоцый. А якой радасцю і весялосцю свяціліся вочы дзяцей!

На мой погляд, такія мерапрыемствы як “Зарнічка”, спрыяюць згуртаванню дзіцячага калектыву, развіццю фізічных якасцей малодшых школьнікаў, прыцягненню дзяцей да здаровага ладу жыцця, выпрацоўцы навыкаў дзеянняў у непрадбачаных сітуацыях.

 

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий