- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Паводзіны ў экстрэмальных сітуацыях адпрацоўваем разам з прафесіяналамі  

 

Рэсурсны цэнтр навучання правілам бяспечных паводзін на базе сярэдняй школы № 1 Светлагорска актыўна супрацоўнічае з міжведамаснымі арганізацыямі РАНС, АСВОД, ДАІ, Чырвоны Крыж, Дэпартамент Аховы, трансліруе свой вопыт па ўсёй рэспубліцы і нават за яе межамі.

Для паспяховай рэалізацыі мэт адукацыйнага працэсу ў сённяшніх умовах важна не толькі павышаць якасць ведаў, але і стварыць вучням бяспечнае асяроддзе ў сценах школы і за яе межамі.

На працягу мая ў цэнтры прайшла Адкрытая інтэрнет-алімпіяда па асновах бяспекі жыццядзейнасці імя заснавальніка цэнтра В.І.Пацюкі для вучняў 4–5-х класаў. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазволілі прыняць удзел у дыстанцыйным этапе алімпіяды 165 вучням з розных куткоў нашай краіны і з-за яе меж. Дзеці праверылі тэарэтычную падрыхтоўку да нестандартных, а часам і экстрэмальных сітуацый.

30 вучняў са Светлагорскага, Жлобінскага, Акцябрскага, Калінкавіцкага, Бабруйскага і Рэчыцкага раёнаў наведалі рэсурсны цэнтр для ўдзелу ў вочным этапе алімпіяды. Прадстаўнікі міжведамасных арганізацый падрыхтавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе ў гульнёвай форме прадэманстравалі школьнікам практычны накірунак нашай агульнай работы па навучанні правілам бяспечных паводзін.

 

Марына БУСЕЛ,
намеснік дырэктара
сярэдняй школы № 1 Светлагорска

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий