Педагогі, бацькі і дзеці – за бяспеку разам  

- 16:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” сумесна з інспектарамі Дзятлаўскага РАНС М.У.Мілаш і С.А.Цвірко ў Гезгалаўскім яслях-садзе праўшоў конкурс “Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя”.

На свежым майскім паветры адбылося спаборніцтва дзвюх каманд бацькоў і дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту. Каманды “Зорачкі” і “Іскрынкі” змагаліся за перамогу ў конкурсах “Вызаў ратавальнікаў”, “Эвакуацыя”, “Сябра я ў бядзе не кіну”, “Бяспечны дом”, “Правілы ведаю – заўсёды выконваю”. Камандам неабходна было хутка і правільна справіцца з заданнямі, паказаць свае веданні правіл пажарнай бяспекі.

Мужныя і смелыя таты асобна ўдзельнічалі ў конкурсе “Ратавальнік”. Ім давялося прымерыць баявую амуніцыю сапраўдных ратавальнікаў і “уратаваць” дзяцей і дарослых ад пажару – пераправіць членаў сваёй каманды на “бяспечны востраў”. Таты выдатна справіліся з гэтым заданнем.

Акрамя таго, асобна для бацькоў быў праведзены конкурс на валоданне ведамі на супрацьпажарную тэматыку: пра небяспечныя прадметы ў доме (кватэры), пра небяспечныя цацкі для дзяцей дашкольнага ўзросту, пра адзіны нумар тэлефону экстраных службаў, пра дадатак МНЧС Беларусі “Дапамога побач” і інш.

Напрыканцы інспектар Дзятлаўскага РАНС М.У.Мілаш уручыла ўсім удзельнікам мерапрыемства памятныя сувеніры: дзецям – размалёўкі “Прафесія “Ратавальнік” і наклейкі МНС, бацькам – буклеты “Не пакідайце дзяцей адных” і друкаваны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.

Падобнага роду мерапрыемствы садзейнічаюць не толькі ўменню працаваць у камандзе, выконваць пэўныя заданні, прымяняць на практыцы веды па бяспецы жыццядзейнасці ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях, але і спрыяюць умацаванню цесных узаемаадносін паміж бацькамі, дзецьмі, дашкольнай установай і прадстаўнікамі спецыяльных службаў.

Хочацца верыць, што нашы выхаванцы пры такой усебаковай падтрымцы будуць выконваць правілы бяспекі як дома, так і на вуліцы, прымяняць, пры неабходнасці, атрыманыя веды па бяспецы жыццядзейнасці.

 

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны
Гезгалаўскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий