Тэматычны дзень “З’явы прыроды” у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна быў прысвечаны знаёмству з прыроднымі з’явамі. Малыя знаёміліся з уласцівасцямі навальніцы, грому і маланкі.
Выхаванцы адгадвалі загадкі на тэму дня, разглядалі карціны, гулялі ў дыдактычныя і рухомыя гульні “Што можна і нельга рабіць падчас навальніцы”, “Сонейка і дожджык”, пазнаёміліся з урыўкам з апавядання Л.Талстога “Як мяне ў лесе застала навальніца” і вершам Г.Далоншчыкава “Упарты Козлік”. Усё гэта садзейнічала фарміраванню ведаў пра тое, што навальніца – магутная, грозная з’ява прыроды.
А яшчэ дзеці пабывалі “У гасцях у дожджыка”, дзе эксперыментавалі з губкамі, малявалі дожджык пальчыкамі на шкле, зрабілі для зайчыкаў парасоны з каляровай паперы, складзенай гармонікам, і проста гулялі пад маленькім дожджыкам, разважаючы, што прыдумалі людзі, каб не прамокнуць пад дажджом…
Спадзяёмся, што тэматычны дзень садзейнічаў назапашванню элеменарных ведаў дзяцей пра з’явы прыроды, спрыяў фарміраванню правіл асабістай бяспекі.
Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна