Вучні пачатковых класаў Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна пабывалі на машынным двары аг. Паляцкішкі.
Праца – аснова нашага жыцця, нашага дабрабыту. У кожнага чалавека павінны быць выхаваны пачуцці глыбокай павагі і ўдзячнасці да людзей працы. Знаёмства дзяцей з відамі сельскагаспадарчай працы, з працаўнікамі сяла неабходна пачынаць з дашкольнага ўзросту і працягваць на працягу ўсёй вучобы ў школе.
Знаёмства з тэхнікай пачалося з буракаўборачнага камбайна. Вучням расказалі пра яго вялікае значэнне для гаспадаркі, а Максім Врублеўскі з вялікай радасцю паведаміў, што на такім камбайне працуе яго тата. Вучні ўбачылі сельскагаспадарчыя машыны, на якіх працуюць іх бацькі, дзядулі, браты. З вялікай цікавасцю разглядалі трактары, машыны.
Ад такога багацця тэхнікі ў дзяцей гарэлі вочы. Яны наперабой задавалі пытанні, на якія з задавальненнем адказваў галоўны інжынер В.М.Казак. А яшчэ ім паказалі, як і дзе захоўваецца тэхніка (сеялкі, камбайны, касілкі, саджалкі і шматлікая іншая сельскагаспадарчая тэхніка). Пасля вучняў запрасілі ў гаражы, дзе адбываецца рамонт тэхнікі. Малыя знаходзіліся пад велізарным уражаннем ад экскурсіі.
Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,
выхавальнік школьнага лагера
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна