Кніга як крыніца ведаў і цікавай інфармацыі

- 8:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У цяперашні час мы назіраем, што дзеці вельмі мала ведаюць пра кнігі, у іх зніжана культура абыходжання з кнігай, а свет дзіцяці занялі гаджэты і камп’ютары. Таму выхавальнікі спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Нягневіцкага ясляў-сада вырашылі пагаварыць з дзецьмі пра кнігу як пра крыніцу ведаў і цікавай інфармацыі.

Для дзетак былі падрыхтаваны тэматычныя  выставы  кніг “Разумныя кнігі” (энцыклапедыі) і “Кнігі для самых маленькіх”. Малыя з задавальненнем разглядалі кнігі, абмяркоўвалі ілюстрацыі, дзяліліся ўражаннямі са сваімі сябрамі, слухалі вершы і апавяданні, якія чыталі для іх выхавальнікі, адгадвалі загадкі, гулялі ў  казачныя пазлы, дыдактычную гульню “Раскажы казку”. Падчас  рашэння праблемнай сітуацыі “Як сябе адчувае парваная кніга?” дзеці  засвоілі правілы абыходжання з кнігай: браць яе чыстымі рукамі, перагортваць асцярожна старонкі, не рваць і не камячыць,  а таксама самастойна зрабілі закладкі для кніг.

Выхаванцы пераказвалі знаёмыя казкі па самаробных кніжках, якія з фетру зрабілі іх бацькі, размясціўшы шмат элементаў для развіцця дробнай маторыкі – гузікі, кнопкі, здымныя дэталі, замацаваныя на тэкстыльную ліпучку.

Для бацькоў у бацькоўскім кутку выхавальнікі размясцілі інфармацыю “Мульцік або кніжка, што важней дзецям”, падрыхтавалі рэкамендацыі “Кнігі ў вашым доме”. Ініцыятыўныя таты і матулі паўдзельнічалі ў фотавыставе “Чытаем разам з мамай”.

Мы спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі праяўленню ў дзяцей ўстойлівага інтарэсу да літаратуры, разуменню бацькамі таго, што чытанне было і застаецца асноўным сродкам далучэння дзяцей да культуры, што неабходна чытаць дзіцям, чытаць разам з дзецьмі, бо ў кнігах ўтоена шмат мудрасці, якая абавязкова спатрэбіцца ў жыцці.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий