Турызм заўсёды прыцягваў школьнікаў: яны ходзяць у паходы з велізарным задавальненнем, бо нефармальная абстаноўка зносін, навізна ўражанняў, рамантыка і дух прыгод заўсёды прыцягваюць. У нашай школе ёсць традыцыя: паход з дзецьмі на прыроду ў гонар заканчэння навучальнага года. Гэта выдатная магчымасць адпачыць, спазнаць нешта новае, набрацца ўражанняў. Навучэнцы павінны атрымліваць вопыт зносін з акружаючым светам, жыць у гармоніі з прыродай, берагчы прыгажосць роднага краю, вучыцца мець зносіны ў калектыве, пашыраць веды аб правілах паводзінаў у прыродзе.
31 мая хлопчыкі і дзяўчынкі 3-га класа Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна адправіліся ў паход. Надвор’е ў гэты дзень было дзіўна добрым! Прамяні сонца сагравалі нас. Неба было бязмежна блакітным. А тэмпература паветра — плюс 20 градусаў! Твары дзяцей свяціліся радасцю. Маршрут быў вядомы. Трэцякласнікі ішлі на Дубінскую гару. З жартамі і вясёлымі апавяданнямі школьнікі дайшлі да свайго “прывалу”. У пачатку дзеці ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны салдат і ўсклалі кветкі. Затым паслухалі аповяд як гераічна змагаліся маладыя салдаты з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, не шкадуючы жыцця яны спрабавалі затрымаць акупантаў і не прапусціць да населеных пунктаў. І коштам сваіх жыццяў зрабілі гэта.
Потым хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі ў лесе маляўнічую палянку і вырашылі на ёй спыніцца. У паходзе дзеці сядзелі ля вогнішча, пяклі бульбу “па-паходнаму”, пяклі сасіскі, каўбаскі, хлеб, сала, а затым прынялі ўдзел у конкурсе на самы смачны бутэрброд. Назвы былі разнастайныя: “Восеньская мелодыя”, “Лясная палянка”, “Бутэрброд просіцца ў рот!”
Дзеці весела праводзілі час, забаўляючы сябе і сваіх сяброў. Бегалі па лясных сцяжынках, гулялі ў рухомыя гульні, размаўлялі з аднакласнікамі. Вядома ж, пасля паходу ўсе школьнікі затушылі агонь, каб пазбегнуць лясных пажараў, прыбралі смецце і адправіліся назад. Ішлі стомленыя, але задаволеныя. Ад нас пахла вогнішчам і лесам. Штаны і кашулі былі брудныя, а сэрца чыстым…
Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 3-га класа
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна