Дзень мыльных бурбалак

- 13:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Заўсёды планую сваю працу такім чынам, каб кожны дзень прыносіў маім малым нешта новае, быў напоўнены яркім, цікавым зместам. Не стаў выключэннем і Дзень пускання мыльных бурбалак. Хлопчыкі і дзяўчынкі першай малодшай групы № 5 ясляў-сада № 2 Свіслачы правялі яго весела, цікава і пазнавальна.

Свае дзверы для малых гасцінна расчыніла лабараторыя мыльных бурбалак. Ператварыўшыся ў навукоўцаў і правёўшы шэраг эксперыментаў, выхаванцы даведаліся, як атрымліваюцца мыльныя бурбалкі, якога колеру яны бываюць, з чаго можна іх выдзьмуваць. Гэты занятак прыйшоўся па душы малянятам. Дзеці не толькі атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарадзіліся добрым настроем на цэлы дзень, яны вучыліся рабіць высновы, усталёўвалі простыя прычынна-выніковыя сувязі, узбагаціліся новымі ведамі.

Радасці маіх выхаванцаў не было мяжы, калі ў групу зазірнула Маша і запрасіла іх у дзіўную краіну Пузырляндыю. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі каралевы Шампунькі, удзельнічалі ў конкурсах “Надзьмуй самую вялікую бурбалку”, “Чыя бурбалка паляціць вышэй за ўсіх”, “На што падобна мыльная бурбалка”, “Пенная сцяжынка”, “Злаві бурбалку на далоньку”, “Мыльная бурбалка для…”. Нават самі дзеці змаглі ператварыцца ў мыльныя бурбалкі, прыняўшы ўдзел у рухомай гульні “Бурбалкі паветраныя, ветрыку паслухмяныя”.

На гэтым сюрпрызы не скончыліся. Я прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам намаляваць падарунак для Машы мыльнымі бурбалкамі. Аказалася, гэта неверагодна вясёлае, цікавае і займальнае дзеянне, якое дазваляе ствараць яркія і арыгінальныя малюнкі, не затрачваючы асаблівых сіл. Вочы малых гарэлі ад захаплення і здзіўлення, калі мыльныя бурбалкі ператварыліся ў прыгожыя кветкі. Я ўпэўнена, што тэхніка малявання мыльнымі бурбалкамі стане адной з любімых у маіх выхаванцаў.

Завяршылі свята мыльных бурбалак мы чытаннем аўтарскай казкі “Падарожжа мыльнай бурбалкі”.

Агульныя станоўчыя эмоцыі спрыялі згуртаванню дзіцячага калектыву, развіццю сяброўскіх узаемаадносін. А я, як выхавальнік, зраблю ўсё неабходнае, каб мае выхаванцы не страцілі жадання пазнаваць, здзіўляцца і захапляцца.

 

Наталля КАВАЛЕЎСКАЯ,
выхавальнік
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий