Насычанае жыццё школьнага лагера  

- 14:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Традыцыйна 1  чэрвеня ў Вераб’евіцкім дзічячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна гасцінна расчыніў свае дзверы школьны аздараўленчы лагер “З мінулага ў будучыню”.

Праграма дзейнасці лагера накіравана на фарміраванне асобы грамадзяніна Беларусі з уласцівымі яму каштоўнасцямі, поглядамі, арыентацыямі, устаноўкамі, матывамі дзейнасці і паводзін.

Работа ў лагеры ў самым разгары.  Усё прадумана для дзяцей: маляўніча аформленыя класныя пакоі, у сталовай чакаюць смачныя сняданкі і абеды, штодня плануюцца святы, віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы, эстафеты, акцыі, гутаркі па ахове жыцця і здароўя дзяцей.

Кожны  дзень мае сваю тэматыку, не падобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі. Напрыклад, цікава і займальна прайшоў у лагеры Дзень сяброў. У атрадзе прайшла творчая гульня “Падзяліся ўсмешкай сваёй” з творчымі работамі вучняў – вясёлыя шаржы на сваіх таварышаў. Закончыўся дзень святам каляровай крэйды “Няхай заўжды будзе сонца!”. А ў Дзень экалогіі   дзяўчынкі і хлопчыкі вучыліся жыць у гармоніі з прыродай. У рамках экалагічнай кампаніі  дзеці вызвалілі ад смецця берагі ракі Мураўёка, прывялі ў парадак школьныя клумбы.

Традыцыйна у чацвер праводзіцца інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ. Гэты занятак быў прысвечаны  тэме “Нам Радзіма падарыла шчаслівае дзяцінства”. Выхаванцы лагера даведаліся гісторыю ўзнікнення Дня абароны дзяцей, пазнаёміліся са з яго святкаваннем у розных краінах свету.

Нашы дзеці не забываюць і пра добрыя справы. У лагеры праходзяць акцыі “Падаруй хвілінку радасці”, падчас якой школьнікі дапамагаюць адзінокім людзям,  “Зробім самі, сваімі рукамі” і інш.

Гледзячы на ​​шчаслівыя ўсмешкі на тварах дзяцей, з упэўненасцю магу сказаць: іх падарожжа даўжынёю ў 18 дзён пакіне ў памяці самыя яркія ўспаміны, а ў душы – толькі станоўчыя эмоцыі.

 

Наталля СКВАРАДА,
выхававальнік школьнага  аздараўленчага лагера
Вераб’евіцкага дзічячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий