Дзень спорту ў “Вясёлцы”

- 8:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Дзень спорту прайшоў у аздараўленчым лагеры “Вясёлка” Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы Смаргонскага раёна.

Пачаўся ён хвілінкай здароўя “Шкодныя звычкі”, дзе выхаванцы разважалі пра ролю спорту ў здароўі чалавека.

У гэты ж дзень наведалі раённы музей “Спартыўныя сузор’і Смаргоншчыны”, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 7 Смаргоні. У музеі хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ўбачыць фотаздымкі лепшых спартсменаў раёна, з цікавасцю разглядалі спартыўны інвентар канца 60-х – пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя: абутак, розныя значкі, вымпелы, кубкі і медалі. Дзецям было цікава ўбачыць аўтографы Дар’і Домрачавай, Надзеі Скардзіны. Выхаванцы ўважліва слухалі аповед экскурсавода пра перамогі спартсменаў Рэспублікі Беларусь на алімпійскіх гульнях з 1952 па 2018 год.

Пасля абеду школьнікі прагледзелі некалькі відэаролікаў на тэму “Спорт сягодня”. Закончыўся дзень спорту ў лагеры вясёлымі стартамі “Мы зноў разам”, падчас якіх выхаванцы прадэманстравалі спрыт, хуткасць, сілу і ўменне працаваць у камандзе.

 

Ларыса САНЮК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий