Беларусь турыстычная для дашкольнікаў

- 8:03ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У межах тыдня “Беларусь турыстычная” у санаторным яслях-садзе № 13 Светлагорска былі арганiзаваны гульні-падарожжы па Беларусі і па родным горадзе.

Наколькі цікава дзеці будуць праводзіць лета ў дзіцячым садзе, залежыць ад жадання і ўмення выхавальніка зрабіць кожны дзень для дзіцяці яркім. Аптымальнае спалучэнне арганізаванай педагогамі дзейнасці выхаванцаў дазваляе кожнаму з іх займацца любімай справай.

Традыцыйна ў нашай дашкольнай установе праводзяцца тэматычныя тыдні, насычаныя разнастайнымі мерапрыемствамі.

Падчас тыдня “Беларусь турыстычная” выхаванцы пабывалі на “кірмашы”, дзе знаёміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з рознымі па выкананні беларускімі ўзорамі на вышыўках, саматканых посцілках, ручніках. Самастойна ўпрыгожвалі аплікацыяй беларускага ўзору сурвэткі, ручнікі, малявалі сімвалы краіны. А яшчэ, нібы на на сапраўдным кірмашы, малыя пабывалі ў ролі ганчара – ляпілі сувеніры.

 

На працягу тыдня з дзецьмі чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі, развучвалі беларускія прыказкі, прымаўкі, песні і танцы. Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту пашырылі свае веды пра родны край, гicторыю свайго народа. Зацікаўлена гулялі ў настольныя дыдактычныя і развіваючыя гульні, у рухомыя беларускія народныя гульні. 

Тыдзень “Беларусь турыстычная” дазволіў на канкрэтных прыкладах не толькі паказаць дзецям багацце традыцый нашага народу, пазнаёміць іх з асаблівасцямі беларускіх рамёстваў праз фальклор, але і ў форме вясёлых забаўляльных гульняў развіць у выхаванцаў маўленчыя, вакальныя і творчыя здольнасці.

 

Ірына ПАНЦЯЛЕЕВА,
намеснік па асноўнай дзейнасці загадчыка
санаторнага ясляў-сада № 13 Светлагорска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий