Падарожжа па экалагічнай сцяжынцы

- 8:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна абсталявана экалагічная сцяжынка “У госці да Баравічка”. Яна мае некалькі прыпынкаў – станцыі “Мурашнік”, “Рабіна”, “Агарод”, “Даследчая”, “Кветкі”, “Жывёлы”, “Птушыны гарадок”, “Фітааптэка”.

Падчас прагулак і экскурсій па экалагічнай сцяжынцы дзеці гуляюць, эксперыментуюць, назіраюць, выконваюць заданні, размаўляюць, адгадваюць загадкі, робяць высновы.

Днямі выхаванцы здзяйснялі падарожжа на станцыю “Птушыны гарадок”. Тут размешчаны кармушкі, паілкі, шпакоўні, што дазваляе дзецям падчас прагулак назіраць за птушкамі. Сумесна з казачным героем Баравічком выхаванцы назіралі за крылатымі сябрамі, якія прыляталі да шпакоўні, слухалі іх спевы, адгадвалі загадкі пра птушак, пазнавалі іх на малюнках.

Затым па прапанове Баравічка гулялі ў гульню “Шпакі, вераб’і, вароны”. Казачны герой па чарзе называў птушак, а дзеці выконвалі дзеянні, прызначаныя пэўнай птушцы: шпакі – махалі рукамі, вераб’і – скакалі, вароны – кружыліся. Тэмп гульні павялічваўся. Дзеці, якія памыляліся, пакідалі гульню.

Выхаванцы дасканала справіліся з усімі заданнямі, і Баравічок абяцаў зноў завітаць да іх у хуткім часе.

 

Людміла АНІСЕНЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий