Сем правілаў здароўя  

- 17:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

“Мы за здаровы лад жыцця!” – пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства “Сем правілаў здароўя” у прышкольным лагеры “Сонейка” Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна.

На жаль, многія людзі не выконваюць самых простых, абгрунтаваных навукай нормаў і правілаў здаровага ладу жыцця. І таму ў школе вельмі важна навучыць дзяцей весці здаровы лад жыцця, каб напоўніць арганізм жыццёвымі сіламі і энергіяй.

Пачыналася мерапрыемства з гульнявой зарадкі для стварэння станоўча-эмацыйнага настрою дзяцей. Зарадзіўшыся добрым настроем, хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі пра свой рэжым дня. Паглядзелі відэаролік “Рэжыму дня – мы сябры!” А прагледзеўшы фільм “Сакрэты багатырскага здароўя”, дзеці шмат даведаліся пра свой арганізм, пра “памагатых здароўя”, аздараўленчыя мерапрыемствы, пра ўзаемасувязь здароўя і харчавання. Затым выканалі дыхальную гімнастыку, паглыбілі свае ўяўленні пра прадметы асабістай гігіены, неабходнасць мыць рукі і твар, чысціць зубы, сачыць за знешнім выглядам, рабіць гімнастыку для вачэй. Параўналі шчацінкі старой і новай зубных шчотак, змайстравалі новую зубную шчотку для ласуна.

На працягу ўсяго мерапрыемства праводзіліся разнастайныя дыдактычныя гульні “Краіна Здароўя”, “Што карысна, а што шкодна для здароўя”, “Апрані ляльку для прагулкі”, “Што добра, што дрэнна для арганізма”, “Адгадай від спорту”. У канцы мерапрыемства была арганізавана прагулка, дзе рабяты пагулялі ў мініфутбол, у “Гарачую бульбу”.

Дзеці былі ў захапленні ад мерапрыемства, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, шмат ведаў, потым яшчэ доўга жадалі адно аднаму здароўя. Гэты дзень прайшоў з карысцю для здароўя, бо нездарма кажуць: “У здаровым целе – здаровы дух!”

 

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий