У аздараўленчым лагеры “Тэхнарыкі” Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі жыццё б’е крыніцай. Кожны дзень дзеці ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах.
“Дружна, смела з аптымізмам – за здаровы лад жыцця!”. Пад такім дэвізам у ТэхнаАкадэміі “3Т” прайшоў дзень здароўя. Праграма дня была насычана цікавымі сустрэчамі, конкурсамі, рухомымі гульнямі.
У гэты дзень мы сустракалі гасцей з Ваўкавыскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Псіхолаг Святлана Лазарэнка пазнаёміла дзяцей з асноўнымі складнікамі здаровага ладу жыцця, завастрыла ўвагу на бяспечных і адказных паводзінах у летні перыяд. Вельмі цікавай была гульня-конкурс “Адлюстраваць від спорту”, пасля якой дзеці намалявалі стыкер-пакі пра здаровы лад жыцця. Самыя актыўныя атрымалі закладкі і буклеты па здаровым ладзе жыцця.
Вынікам сустрэчы была PR-кампанія “На здароўе”, якую дзеці правялі ў грамадскіх месцах. Напрыканцы сустрэчы Святлана Анатольеўна пажадала дзецям, каб прынцыпы здаровага ладу жыцця, якія яны засвоілі ў лагеры, сталі стылем іх жыцця. Скончыўся дзень здароўя стварэннем эпід-дайджэста “Стоп, COVID!”.
Таццяна ДОЎКША,
метадыст Ваўкавыскага раённага цэнтра
тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі