Як адпачываюць “Непаседы”

- 12:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі кожнае лета адпачываюць хлопчыкі і дзяўчынкі ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем “Непаседы”. Сёлета для падлеткаў арганізавана профільная лідарская змена “Навігатары поспеху “Кіт” (Каманда. Ініцыятыва. Творчасць), якая аб’яднала 37 актыўных, творчых і дапытлівых актывістаў.  

Змена праходзіць з 1 па 24 чэрвеня. Асаблівасцю змены з’яўляецца фарміраванне лідарскіх якасцей і камунікатыўных навыкаў у падлеткаў, пазнанне самога сябе і навакольнага свету.

 

Ідэя лагернай змены будуецца на аснове сяброўства і працы ў камандзе, з якіх складаецца асабісты і атрадны поспех у лагеры. Кожны дзень атрад за актыўны ўдзел і перамогі ў мерапрыемствах атрымлівае медалі, якія можна абмяняць на кубкі і ўзнагароды. Члены атрадаў змяшчаюць заробленыя кубкі ў свой “сундучок лідара”. Таксама па выніках дня ў кожным атрадзе вызначаецца самы актыўны ўдзельнік, які атрымлівае пераходны прыз “Медаль Суперлідар”.

У лагеры сфарміравалася тры атрады “Усмешка”, “Сябры” і “Палуба творчасці”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымаюць удзел у забаўляльных, пазнавальных, творчых, гульнявых праграмах.

Прайшла пазнавальна-патрыятычная гульня “Беларусь пачынаецца з цябе”, прысвечаная Году народнага адзінства. Рабяты з атрадаў выконвалі розныя інтэлектуальныя і творчыя заданні, паглыблялі свае веды пра Радзіму.

Таксама для дзяцей арганізаваны творчыя майстэрні, дзе выхаванцы лагера сваімі рукамі робяць вырабы, сувеніры, знаёмяцца з новымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вялікая ўвага надаецца аздараўленню дзяцей, таму асноўная частка мерапрыемстваў праходзіць на адкрытым паветры ў форме гульнявых спаборніцтваў, спартыўных эстафет “Здаровы будзеш – усё дабудзеш”, шоу рэкордаў “Хвіліна славы” і іншых.

У лагеры створаны ўсе ўмовы для здаровага, вясёлага вольнага часу і карысных творчых спраў. Дзеці не толькі добра адпачнуць, але і даведаюцца шмат новага, раскрыюць творчыя задаткі, лідарскі патэнцыял, умацуюць сваё здароўе.

 

Жанна КУТКО,
загадчык аддзела
Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий