Адлегласць аб’яднала нашчадкаў Вялікай Перамогі  

- 15:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Надоўга застануцца ў памяці маладога пакалення лідчан успаміны пра сустрэчу з удзельнікамі міжнароднага патрыятычнага аўтамарша “Дарогамі сібірскай славы: Краснаярск – Брэст – 2021”. На працягу двух дзён госці з Расіі знаёміліся з месцамі баявой славы горада Ліды і гісторыка-культурнай спадчынай.

Вучні сярэдняй школы № 11 Ліды таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з удзельнікамі экспедыцыі і прыняць удзел у знакавым мерапрыемстве. Прадстаўнікі брацкіх народаў Расіі і Беларусі аддалі даніну памяці подзвігу сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў каля Вечнага агню на цэнтральнай плошчы горада. Мітынг сабраў прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў. Асаблівым і запамінальным ён стаў для дзяцей і падлеткаў.

Тое, што аўтамарш “Дарогамі сібірскай славы” спыніўся ў Лідзе невыпадкова, мы зразумелі, калі пачулі словы адной жанчыны  – удзельніцы аўтамарша – Лідзіі Коршунавай, маёра авіяцыі ў запасе, кіраўніка пошукавага атрада “Памяць”. Яна расказала, што мае прамыя адносіны да нашага горада: яе бацька ў 1941 годзе служыў у Лідзе, тут ён сустрэў першыя дні вайны, і імя Ліда яна атрымала невыпадкова – яе назвалі ў гонар нашага горада. Усё жыццё яна марыла ўбачыць горад, чыё імя носіць 60 гадоў. Лідзія Арцёмаўна падзялілася ўспамінамі свайго таты і паабяцала прывезці сваіх дзяцей і ўнукаў у наш горад.  

Хвілінай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць загінулых і ўсклалі да Вечнага агню жывыя кветкі. Фінальным акордам мітынгу стаў удзел лідчан і расіян у разгортванні маштабнай копіі Сцяга Перамогі. Яно лунала пад гукі “Дня Перамогі” і хвалявала сэрцы дарослых і дзяцей.

Хочацца адзначыць, што нягледзячы на вялікую адлегласць, якая раздзяляе Ліду і Краснаярск, нашчадкі Вялікай Перамогі і сёння разам. І гэта асабліва знакава і сімвалічна ў Год народнага адзінства.

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий