Каб ратавальнікамі стаць

- 12:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы аздараўленчага лагера “Летні drive” Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна наведалі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях Навагрудка.

Спачатку для хлопчыкаў і дзяўчынак правялі экскурсію па будынку. Паказалі памяшканне для прыёму ежы і памяшканне для адпачынку, расказалі пра віды машын, якія прымяняюцца ў розных сітуацыях: пры пажарах, надзвычайных сітуацыях на вадзе, аварыях на дарозе. Паказалі вучэбны кабінет, у якім ратавальнікі разбіраюць розныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння, правялі ў дзяжурна-дыспетчарскую службу.

Затым работнікі РАНС паказалі дзецям прадметы баявога адзення, пажарна-выратавальнае абсталяванне. Школьнікам расказалі і паказалі, нават далі патрымаць некаторы рыштунак, які ёсць у распараджэнні пажарнай часткі і знаходзіцца ў пажарных машынах. Аказваецца, пажарны аўтамабіль тоіць у сабе вялікі арсенал для тушэння ўзгаранняў. Дзецям дэманстравалі пажарныя ствалы, рукавы, расказвалі пра сучасныя метады тушэння і, вядома ж, пра правілы пажарнай бяспекі. Выхаванцы лагера пабывалі ўнутры пажарнай машыны, змаглі прымерыць на сябе касцюмы і шлем пажарнага. У канцы экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі невялікія падарункі.

Выхаванцы зразумелі, што праца ратавальніка вельмі небяспечная, але важная. А яшчэ зразумелі, што каб стаць ратавальнікам, патрэбна шмат вучыцца, займацца фізічнымі практыкаваннямі.

 

Анастасія ГРЫГОР’ЕВА,
дырэктар аздараўленчага лагера “Летні drive”
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий