Маленькія турысты са смаргонскага ДЦРД  

- 18:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У смаргонскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці выхаванцы старшай групы адправіліся па тэрыторыі цэнтра ў займальнае падарожжа па міні-турыстычнай сцежцы. Мэтай нашага паходу стала выкарыстанне элементарных ведаў пра турызм, далучэнне дашкольнікаў да здаровага ладу жыцця.

У нашым цэнтры абсталявана “Арт-сцежка”, адтуль мы і пачалі сваё маленькае падарожжа. Усе дзеці прынеслі з сабой з дому рукзакі, каб адправіцца ў паход сапраўднымі турыстамі. Разгледзеўшы схему арт-сцежкі, дашкаляты адправіліся ў паход.

Маленькім турыстам трэба было вытрымаць розныя выпрабаванні: прайсці па мастку, пераступаць праз бярвёны, пераскокваць з купіны на купіну, выконваць спуск з імітаванай гары і ўздым на ўзвышша, пераходзіць па падвесным мосце і па навясной пераправе. На шляху маленькім турыстам сустрэліся мурашнік і павуцінне. Калі ўсе выпрабаванні былі пройдзены, дзеці апынуліся на паляне, якая была абсталяваная пад турыстычны лагер. На ёй была размешчана палатка, імітацыя вогнішча разам з кацялком, а таксама гульнявая пляцоўка.

                

Размясціўшыся ў лагеры, мы вялі з выхаванцамі гутаркі на тэмы турызму і правіл паводзін дзяцей у лесе, разгадвалі загадкі пра турызм. Кіраўнік фізічнага выхавання паказала наглядна, як завязваць элементарныя турыстычныя вузлы “Васьмёрка”, “Прамы”. Затым мы з нашымі маленькімі турыстамі гулялі ў гульню “Карусель” з падкідваннем маленькіх мячоў уверх, перакідвалі мячы адно аднаму праз валейбольную сетку. А пасля гульняў, як сапраўдныя турысты, мы вырашылі перакусіць у нашым лагеры. Для дзяцей было вельмі весела і цікава папіць сок на палянцы, паесці печыва, а таксама пасядзець у палатцы.

 

Вольга ПЯТКЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага  цэнтра развіцця дзіцяці Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий