Дзень турыста – гэта весела!

- 13:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

21 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Непаседы” гімназіі № 6 Гродна быў арганізаваны дзень турыста. Сусветны дзень турызму святкуюць 27 верасня, але педагогі і выхаванцы вырашылі не чакаць так доўга і зладзіць яго менавіта ў цудоўны сонечны дзень!

Кожны атрад доўга і старанна рыхтаваўся да гэтага тэматычнага дня: выбіраў сабе назву, рыхтаваў вобразы, прадумваў афармленне сваіх прывалаў, развучваў турыстычныя песні. І вось ён надышоў – дзень, калі ўсе выхаванцы і педагогі лагера сталі сапраўднымі турыстамі. З самай раніцы на школьнай пляцоўцы кіпела праца – ставіліся палаткі, уладкоўваліся атрадныя прывалы, рыхтавалася паласа перашкод. Кожны быў заняты справай.

Галоўнай падзеяй і выпрабаваннем дня турыста стала праходжанне паласы перашкод, якая складалася з 10 этапаў. Кожнай камандзе трэба было паказаць увесь свой спрыт, уменні, вытрымку ў такіх выпрабаваннях, як “Гаць”, “Пастка”, “Маятнік”, “Павуцінне”, “Купіны” і многіх іншых. Пакуль адна каманда праходзіла паласу перашкод, усе астатнія весела праводзілі час на турыстычным прывале: спявалі песні, гулялі ў “Гарачую бульбу”, “папаўнялі” запасы прэснай вады, адказвалі на хітрыя пытанні “Турыстычнай віктарыны”.

Дзень прайшоў на адным дыханні. Сонца, паветра, цікавыя выпрабаванні, вясёлыя гульні, верныя сябры побач – усё, што трэба для добрага, запамінальнага адпачынку падчас летніх канікул!

 

Галіна ГАЛАСЬ,
педагог-арганізатар
гімназіі № 6 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий