- МИНЩИНА, Регионы

Рознакаляровае дзяцінства  

 

Лета хутка перагортвае свае зялёныя старонкі. У школьным аздараўленчым лагеры “Рознакаляровае дзяцінства” самы разгар змены. Тут адпачывае 187 дзяцей, і створаны ўсе ўмовы, каб цікава правесці час, большую частку якога хлопчыкі і дзяўчынкі бываюць на свежым паветры ў школьным двары.

 

Кожны дзень рабят чакае нешта новае. У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ ужо праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абароны дзяцей і аховы навакольнага асяроддзя. Спадабаліся інтэлектуальныя і музычныя гадзіны, дзе можна даведацца шмат цікавага і паспяваць з сябрамі любімыя песні. Ёсць сярод наведвальнікаў лагера ахвотнікі да экскурсій. Мы пабывалі ў краязнаўчым музеі, гарадскім Палацы культуры, цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і цэнтры тэхнічнай творчасці, гулялі ў гарадскім парку. З выхаванцамі праводзяцца мерапрыемствы і па праграме “Бяспечнае лета”. Для гутарак за круглым сталом запрашаюцца супрацоўнікі ГРАНС, Дзяржаўтаінспекцыі, Асвода.

Чатыры атрады з трынаццаці – зусім маленькія дзеці, пасля першага класа. У іх да асноўнага рэжыму лагера дадаецца пасляабедзенны сон.

– Галоўнае, – гаворыць дырэктар лагера Людміла Іванаўна Есмантовіч, – каб дзецям падабалася тое, чым яны займаюцца. Таму мы ўлічваем іх пажаданні і інтарэсы. Напрыклад, нядаўна перад дзецьмі выступілі цыркачы, чакаем паходу ў планетарый.

Няхай лета для нашых дзяцей будзе сапраўды радасным і рознакаляровым.

 

Таццяна МАРОЗАВА,
кіраўнік аб’яднання “Школьнае радыё”
сярэдняй школы № 1 Салігорска

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий