Нягневіцкія школьнікі ў доме-музеі Адама Міцкевіча  

- 19:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Лета–2021 у Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна даволі багатае на экскурсіі. І гэта зразумела. Як можна ўседзець на месцы, калі вакол столькі цікавага.

І ездзіць, дарэчы, далёка не трэба: шмат цікавага побач.

Чарговая экскурсія прывяла вучняў у дом-музей Адама Міцкевіча, нашага славутага земляка. Дом-музей – гэта не толькі біяграфічная музейная экспазіцыя. Гэта і музей “пад адкрытым небам”. Тут адноўленая шляхецкая сядзіба пачатку XIX стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка.

Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй Адама Міцкевіча, яго сям’ёй, даведаліся пра яго станаўленне як паэта. А таксама пра тое, што Адам Міцкевіч калісьці праязджаў праз нашы Нягневічы. Усяго экспазіцыя размешчана ў пяці залах, у якіх знаходзяцца рэчы, звязаныя з Адамам Міцкевічам і яго асяроддзем. Кожная зала прысвечана важнаму этапу ў жыцці паэта. Сярод экспанатаў дзеці ўбачылі і асабістыя рэчы (гадзіннік, акуляры). Экскурсія атрымалася насычанай і інфарматыўнай, а дзеці задаволеныя абменьваліся ўражаннямі на шляху дадому.

 

Анастасія ГРЫГОР’ЕВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства,
класны кіраўнік 5-га класа
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий