23 ліпеня ў яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Алімпійскаму дню.
Раніца пачалася з музычных твораў, прысвечаных спорту і фізкультуры. Маршавая музыка адразу наладзіла дашкольнікаў на спартыўны лад, таму сняданак прайшоў пад дэвізам “Хто адважыўся – той і з’еў”.
Адразу пасля сняданку пачалося другое выпрабаванне – “Хто хутчэй выйдзе на спартыўную пляцоўку”. Спартыўныя каманды выхаванцаў ўсіх узроставых груп адкрылі Міжнародны Алімпійскі дзень флешмобам “Калі хочаш быць здаровым” і адправіліся ў займальнае спартыўна-спаборніцкае падарожжа. На спартыўнай пляцоўцы былі арганізаваны эстафеты, дзеці з задавальненнем праходзілі паласу перашкод, стараліся выконваць заданні без памылак.
Спартыўны запал, радасць, цікавасць, імкненне быць больш моцнымі, хуткімі, спрытнымі – усё гэта праява эмацыйнага дабрабыту і камфорту ў дзяцей і дарослых. А гэта значыць, сённяшні дзень пражыты не дарма! Вядома ж, па традыцыі, перамагла дружба. І ўсе разам, узяўшыся за рукі, з песняй “Разам весела крочыць” вярнуліся са спартыўнага падарожжа, атрымаўшы магутны зарад энергіі і добрага настрою.
Наталля РЭДЗЬКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 12 Навагрудка