Музычнае спатканне з мінулым  

- 8:01МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Цэнтр вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі МДАІРА наладзіў літаратурна-музычную гасціную “Старонкі, апаленыя вайною” да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Маятнік часу вёў зваротны адлік, перагортваў старонкі болю і памяці, спыняючыся на прывале з песнямі суровага ваеннага часу “У зямлянцы”, “Кацюша”, “Вясна 45-га года…”, “Нас не трэба шкадаваць…”.

Інстытут удасканалення настаўнікаў пры Магілёўскім абласным аддзеле народнай адукацыі быў створаны ў 1939 годзе ў адпаведнасці з пастановай Саўнаркама БССР. У перыяд акупацыі Магілёва нямецка-фашысцкімі захопнікамі інстытут не працаваў. Але ўжо ў лістападзе 1944 аднавіў сваю дзейнасць. Такім чынам у гісторыі ўстановы таксама былі старонкі, апаленыя вайною.

Супрацоўнікі інстытута ўзгадалі тых, хто стаяў ля вытокаў, хто адкрываў для педагогаў дарогу да ведаў і прафесійнага самаўдасканалення, хто ў гады вайны заставаўся на пасадзе, а пасля вайны з гонарам носіць высокае званне – “Заслужаны настаўнік”. Так, былі прадэманстраваны відэарады, прысвечаныя К.А.Пугачову, М.М.Калістратаву (у мінулым дырэктару інстытута), Л.Г.Андрухінай (намесніку дырэктара), Г.І.Зянькову (загадчыку кабінетам выхаваўчай работы) і інш.

Форма літаратурна-музычнай гасцінай была абрана нездарма. Толькі ў цёплай, душэўнай атмасферы можна паказаць свае пачуцці, адносіны да гістарычных фактаў, раскрыцца, акунуцца ў акіян успамінаў. Так, прыгожую песню “Кацюша” у выкананні начальніка цэнтра І.В.Ісачанка з першых нот пазналі ўсе. З задавальненнем, падхопліваючы словы, разам заспявалі ўдзельнікі мерапрыемства. Вось яно, яднанне і памяць, вось ён, прыклад для сучаснай моладзі! Песня, як сведчыць гісторыя, з’явілася яшчэ да вайны. Песня пра абавязак байца і вернасць ў каханні, пра вялікія патрыятычныя пачуцці савецкіх людзей. Сапраўды, у прысутных была магчымасць не толькі паслухаць песні таго няпростага часу, але і даведацца пра гісторыю іх стварэння. Мерапрыемства завяршылася вальсам супрацоўнікаў цэнтра пад песню “Вясна 45-га года…”.

Закончыўся дзень экалагічнай акцыяй “Будучае пачынаецца тут і зараз”. Кожны цэнтр МДАІРА высадзіў тую пасля праведзенага мерапрыемства. Цэнтр вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі таксама прыняў удзел у акцыі. Туя пасаджана. Для кожнага з супрацоўнікаў цэнтра наша туя – сімвал памяці пра тых, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто загінуў на полі бою і вярнуўся жывым.

Маладое пакаленне павінна памятаць пра гераізм і подзвігі людзей, дзякуючы якім мы маем магчымасць мірна жыць, пра шматлікія ахвяры, прынесеныя на алтар Перамогі.

 

Святлана МАЛІНОЎСКАЯ,
метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий