Фальклор у жыцці дашкалят

- 15:41БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 7 Ганцавіч прайшла гадзіна беларускага фальклору “Сядзіць камар на дубочку”. Выхаванцы знаёміліся з прыпеўкамі, пацешкамі, прымаўкамі, лічылкамі, песнямі.

У выкананні квартэта хлопчыкаў “Дударыкі” гледачы пачулі песню “Мікіта”. А гульня на дзіцячых музычных інструментах пад беларускую польку ў выкананні ансамбля дзяўчынак “Паўлінка” выклікала ў гледачоў бурныя апладысменты. І, вядома ж, выхаванцы з задавальненнем гулялі ў беларускія фальклорныя гульні “Вартаўнік”, “Міхасік”, “Лянок”, “Гаспадыня і кот”.

Незаменным памочнікам у правядзенні мерапрыемства стала выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Выхаванцы ўбачылі ў запісе мультфільм-калыханку, музычную казку “Як курачка пеўніка ратавала”, а таксама выступленні дзіцячых фальклорных калектываў.

Шматгадовы вопыт працы з дзецьмі дашкольнага ўзросту паказвае, што ўсё багацце фальклору беларускай народнай творчасці дапамагае дзецям засвоіць мову свайго народа, яго норавы і звычаі, рысы характару, развівае цікавасць і ўвагу да навакольнага свету, народнага слова і народных звычаяў, выхоўвае мастацкі густ, а таксама многаму вучыць. Таму, як музычны кіраўнік, у сваёй працы надаю важнае месца мерапрыемствам фальклорнай скіраванасці, выкарыстоўваю паэтычныя і музычна-паэтычныя жанры пры правядзенні музычных заняткаў, свят і забаў, вольнага часу і гульнявых праграм.

Упэўнена, што дзіцячы музычны фальклор – гэта каштоўны сродак выхавання дзіцяці.

 

Марына КАНАНОВІЧ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 7 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий