У яслях-садзе № 10 Смаргоні стала традыцыяй штогод летам праводзіць мерапрыемствы па прафілактыцы бяспекі дарожнага руху.
Фарміраванню ўяўленняў пра правілы дарожнага руху ў дзяцей дашкольнага ўзросту, замацаванню ўяўленняў пра дарожную азбуку, бяспечныя паводзіны на вуліцы і дарозе дапамагаюць забавы, у аснове якіх выкарыстоўваюцца гульнявыя тэхналогіі.
Сёлета для нашых выхаванцаў была арганізавана забава “Лета сустракай і правілы дарожнага руху запамінай”. Дзеці прымерылі на сябе ролі ўдзельнікаў дарожнага руху – яны былі рэгуліроўшчыкамі, аўтамабілістамі і юнымі пешаходамі. Выхаванцы з задавальненнем гулялі ў гульні “Збяры святлафор”, “Прагулка”, “Адгадай загадкі”. З асаблівай цікавасцю яны выконвалі песню пра правілы дарожнага руху і танец “Дарожны знак”. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўмела адказвалі на пытанні па правілах дарожнага руху, з задавальненнем на практыцы ўдасканальвалі іх.
Забава прайшла вельмі весела і цікава, а самае галоўнае, карысна і пазнавальна. У канцы мерапрыемства ўсе выхаванцы адзначылі, што правілы дарожнага руху трэба не толькі ведаць, але і выконваць, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.
Аляксандра АЎДЗЕЙЧЫК,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 10 Смаргоні