У яслях-садзе № 28 Мазыра распачаўся тыдзень “Мая радзіма – Беларусь”. На працягу пяці дзён у розных відах дзейнасці дзеці будуць засвойваць шмат цікавага пра месца, дзе яны нарадзіліся і жывуць.
Так, для выхаванцаў сярэдняй группы прайшло тэматычнае мерапрыемства “Беларускi маёнтак: сад, агарод”, падчас якога дзеці знаёміліся з раслінным светам роднага краю – з агароднінай і садавінай. Дзе расце морква, бульба, або агуркі, яны, канечне, ужо ведаюць, але, што патрэбна будучаму ўраджаю для лепшага росту, ведалі не ўсе. Пазнавальны відэаўрок дазволіў ліквідаваць прабелы ў ведах. Сонейка, добрая глеба і вада – усё тое, чаго летам у дастатку!
З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у працоўным даручэнні “На агародзе”. Што толькі не расце на градках у дзіцячым садзе! І ўсё гэта патрабуе ўвагі і клопату. Усе разам дзеці старанна рыхлілі глебу і палівалі будучы ўраджай.
Прыйшоў час і адпачыць. Але і адпачынак можно правесці з карысцю. Дыдактычная гульня “У садзе альбо ў агародзе…” дазволіла не только цікава правесці час, але і замацаваць веды, атрыманыя на агародзе. Што дзе расце? Памідоры – на дрэве, альбо ўсё ж такі на градзе? Грушы па восені выкапваюць з зямлі, ці зрываюць з дрэва? І весела, і пазнавальна!
Наша беларуская зямля шчырая на падарункі. Яна даруе нам салодкую моркву і духмяную бульбу, спелыя наліўныя яблыкі і грушы… З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у пазнавальна-практычнай дзейнасці “Здагадайся, што гэта”. З закрытымі вачыма яны навобмацак выбіралі на талерцы адзін з прапанаваных прадуктаў і адгадвалі па смаку або паху, што ж гэта такое.
Iрына АНДРЭЙЧАНКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 28 Мазыра